«Прэм'ер — тысячы еўра, міністр — 600». Латушка распавёў, што дзяржчыноўнікам даплочваюць у канвертах

Былы міністр культуры, дыпламат, а зараз кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка расказаў аб «патаемных зарплатах» топ-чыноўнікаў. Па ягоных словах, шмат хто атрымлівае дадатковыя грошы ў канвертах.

denhi_evro_v_konverte_41260666.jpg

Ні многа ні мала — 600 еўра штомесяц атрымліваюць чыноўнікі. Гэта сакрэтная ведамасць, індывідуальная. Кожны з іх можа атрымліваць больш. Прэм'ер можа атрымліваць і тысячы [еўра], кіраўнік парламента — тысячы, міністр — 600. Самае цікавае, што дадатковая зарплата ў канверце не выплачваецца ў беларускіх рублях, а менавіта ў еўра, — цытуе Латушку «Еўрарадыё» са спасылкай на канал, які ўлады Беларусі прызналі экстрэмісцкім.

Па словах Латушкі, падчас працы міністрам культуры ён таксама атрымліваў такія грошы. У будучыні, пасля змены ўлады ў краіне, ён паабяцаў заплаціць з гэтых грошай падаткі.