Латушка: больш за 600 дзяржслужачых падпісалі адкрыты ліст супрацоўнікаў органаў дзяржкіравання
Былы дырэктар Купалаўскага тэатра і кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка расказаў, як дзяржаўныя служачыя падпісваюць адкрыты ліст. Подпісы будуць збіраць да 25 сакавіка.
Нядаўна НАУ і супольнасць «Сумленныя людзі» запусцілі збор
подпісаў пад адкрытым лістом супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіравання. Ужо
ёсць першыя вынікі: за пяць дзён больш за 600 чалавек падпісалі гэты дакумент,
250 з іх цалкам паказалі свае дадзеныя.
— Рэжым паказаў, што яго не цікавіць кампетэнтнасць і
поспехі людзей на дзяржаўнай службе, а крытэрый ацэнкі працы цяпер адзін — лаяльнасць і беспярэчнае падпарадкаванне, — распавядае Павел Латушка. —Упэўнены, што ў новай Беларусі
сумленныя ўчынкі кожнага з вас будуць ацэненыя па вартасці, а ваша праца будзе
па-сапраўднаму запатрабаваная.
Заклікаю далучацца да падпісання ліста тых дзяржслужачых, хто
яшчэ сумняваецца ці не можа знайсці ў сабе сілы для гэтага ўчынку. Памятаеце:
ваш працадаўца — не канкрэтны чалавек ці палітычны рэжым, а народ, які цяпер
зневажаюць і запалохваюць рэпрэсіямі. Перамены непазбежныя, яны адбудуцца ўжо ў
самы бліжэйшы час, і мы спадзяемся, што вы выкажаце сваё жаданне будаваць Новую
Беларусь разам з яе грамадзянамі.