Пры выездзе за мяжу беларусам могуць выдаваць па два біяметрычныя пашпарты
Пры выездзе за мяжу беларусам могуць выдаваць па два біяметрычныя пашпарты, і яны будуць дзейнічаць паралельна. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

Аляксей Бягун / Кадр з відэа
Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Журналістка папыталася, з чым гэта будзе звязана — можа, з недахопам старонак у пашпарце?
"Калі старонак не хапае. Калі ён наведвае краіны, якія не зусім вітаюць, калі ён едзе ў адну ці другую краіну. Ці для павышэння мабільнасці. Вельмі часта дыпламатычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаў забіраюць пашпарты на тэрмін да двух ці трох тыдняў. Таму грамадзянін у гэты час абмежаваны ў сваёй мабільнасці", — патлумачыў Бягун.
Такім чынам, адзін пашпарт можна будзе здаць на атрыманне візы, а з другім паехаць куды-небудзь.
Дарэчы, увядзенне біяметрычных пашпартоў і ID-картак перанесена на 1 студзеня 2021 года.