«Родныя ў турмах» — семінар для сваякоў і сяброў зняволеных

У Беларусі адносна шмат часу ўдзяляюць праблемам зняволеных: аб бязмежжы ў калоніях пішуць СМІ і праваабаронцы, гучныя справы — у фокусе ўвагі грамадства. Але па-за межамі ўвагі застаецца шматтысячная армія жонак, братоў, сясцёр і бацькоў тых, хто сядзіць за кратамі. 

afisha_9.jpg


Гэтыя людзі таксама "сядзяць": гадамі вядуць перапіску, чакаюць рэдкіх званкоў, ездзяць на спатканні і носяць перадачы. Сівеюць, калі іхніх блізкіх садзяць у ШІЗА ці вязуць на "крытую". Па вялікім рахунку, ім патрэбныя групы псіхалагічнай дапамогі, рэгулярныя трэнінгі, усебаковая падтрымка. Нічога гэтага няма.
Семінар "Родныя ў турмах" закліканы хаця б часткова выправіць гэтую несправядлівасць. На мерапрыемстве вы даведаецеся:
- Што рабіць, калі вашага сваяка ці сябра затрымалі.
- Склад і змест прававой базы, у рамках якой дзейнічаюць рэпрэсіўныя органы пры затрыманні і допыце.
- Што рабіць, калі з вашым сваяком адбываецца горшае (збіццё, шантаж, катаванні).
- Як правільна падтрымаць свайго блізкага ў няволі.
- Як працуе нефармальная іерархія ў турмах.
... і многае іншае.
Шмат часу будзе адведзена на адказы на пытанні.
Семінар будзе карысны не толькі родным зняволеных, але і тым, хто хоча падрыхтаваць сябе да няволі, а таксама юрыстам і праваабаронцам.
Вядучы семінару: Мікола Дзядок, журналіст "Новага Часу" і былы палітзняволены, аўтар кнігі "Фарбы паралельнага свету" аб турэмнай сістэме Беларусі.
Месца: г.Мінск, вул. Шорная, 20 (прастора "Хто такі Джон Голт?")
Час: 11.00-14.00
Рэгістрацыя на івэнт.
Падзея Укантакце.
Падзея ў ФБ 
Паводле прэс-рэлізу