«Рыюцца ў блакнотах. Хіхікаюць». Што зараз адбываецца ў рэдакцыі брэсцкага часопіса «Бінокль»?

Нагадаем, раніцай туды прыйшлі сілавікі.

screenshot_13.jpg

Што цяпер адбываецца ў незалежным брэсцкім выданні «Бінокль», піша «Еўрарадыё». Рэдактарка часопіса Ксенія Пятровіч распавядае, што іх дырэктара павезлі на апытанне ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.

Выдавец сайта знаходзіцца ў офісе — там забіраюць тэхніку і дакументы. «Рыюцца ў блакнотах супрацоўнікаў. Хіхікаюць,» — кажуць у «Біноклі». З квартэры выдаўца ўжо ўсё забралі.

Як стала вядома, ДФР ладзіць у «Біноклі» праверку з прычыны магчымай нявыплаты падаткаў.