Сайт для аховы помнікаў
З’явіўся сайт Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры — pomniki.budzma.org.
Сайт створаны пры дапамозе агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
З’явіўся сайт Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры — pomniki.budzma.org.
Сайт створаны пры дапамозе агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
На новым электронным рэсурсе падаюцца навіны, нарматыўна-прававыя акты і метадычныя дакументы, звязаныя з аховай нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць знайсці
неабходныя звесткі ў рубрыках «Актуаліі», «Вайсковы пошук», «Даследаванні», «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі
Беларусь», «Партнёры», «Рэгіёны» і «Таварыства».
Грамадскае аб’яднанне «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» — адна з найстарэйшых арганізацый Беларусі. Заснавана ў 1966 годзе.
За гады існавання прайшла шлях ад дзяржаўна-грамадскай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і фонду, які фінансаваў рэстаўрацыю шматлікіх помнікаў, у тым ліку Сафійскага сабора ў Полацку,
кальвінскіх збораў у Заслаўі і Смаргоні, да грамадскага, цалкам незалежнага ад дзяржавы аб’яднання.