Сакавік чакае наведвальнікаў
14 сакавіка выйшаў у свет першы нумар новага вэб-часопіса "Сакавік", стваральнікам якога з'яўляецца Пётра Мурзёнак.
![img_2651_panorama_planet.jpg img_2651_panorama_planet.jpg](/img/v1/news/full/img_2651_panorama_planet.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота fota.radzima.org
Часопіс “Сакавік” заснаваны як незалежнае перыядычнае on-line выданне, прызначанае для абмеркавання праблем беларускай культуры і развіцця беларускасці.
Часопіс змяшчае аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаннях, што маюць дачыненне да развіцця беларускай нацыі.
На сайце часопіса http://www.sakavik.net будуць таксама змешчаны тэматычныя старонкі з найбольш цікавымі матэрыяламі аб сучасным і будучым Беларусі.
Часопіс запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.