Салігорскі актывіст Павел Батуеў не выйшаў на волю пасля 15-суткавага арышту
Актывіста з Салігорска Паўла Батуева, асуджанага на 15 сутак арышту, не дачакаліся на волі родныя, паведамляе «Вясна».

Паводле крыніц праваабаронцаў, учора мужчыну асудзілі зноў — яшчэ на 15 сутак.
Паўла Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў за дачкой у садок. У той жа дзень у ягонай кватэры і ў кватэры бацькоў прайшоў ператрус. У выніку Паўлу далі 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле — нібыта за супраціў міліцыі.