Сцяг на Наваградскім замку і партызанскія графіці: чым нас радуе 21 лістапада
Беларускія "бэнксі" не спяць.
Раніцай 21 лістапада тэлеграм-каналы паведамляюць пра нацыянальныя сцягі, якія за ноч вывесілі ці намалявалі беларускія партызаны. Асабліва ўражвае сцяг на мурах замка ў Наваградку.
У іншых месцах таксама папрацавалі неверагодныя беларусы.
Нацыянальны сцяг павесілі ў невядомым куточку Мінска.
Беларусы працягваюць вывешваць і маляваць нацыянальныя сімвалы, нягледзячы на намаганні ўладаў не дазваляць гэтага.