Сцяпана Латыпава сёння судзіць не будуць

Суд над палітзняволеным жыхаром «Плошчы Пераменаў» Сцяпанам Латыпавым сёння не адбыўся. Сцяпана не прывезлі ў суд па стане здароўя.

gszg60km6hvphjkoq_dvpa_default.png

У судзе Савецкага раёна сёння мусіў працягнуцца суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым, якога ўчора ў судзе лекары хуткай дапамогі накіравалі на дадатковае абследаванне, паведамляюць праваабаронцы. Але ў суд Сцяпана канваіры не даставілі. Суддзя Аляксандр Волк заявіў, што на працэс Латыпава не даставілі праз стан здароўя, аб чым маецца адпаведная даведка. Суд працягнецца 2 жніўня.

Нагадаем, учора ў судзе абвясцілі перапынак для выкліку хуткай дапамогі, бо Сцяпан «працягла адчуваў сябе дрэнна». Перад судом ён казаў, што раніцай у яго быў ціск быў 160 на 90. Сцяпан растлумачыў, што ў яго галавакружэнне і ён з цяжкасцю сочыць за працэсам.


Пасля перапынку суд над Сцяпан не адбыўся. Як стала вядома, у сувязі з дрэнным самаадчуваннем лекары накіравалі Сцяпана Латыпава на дадатковае абследаванне. Сам палітвязень цяпер у СІЗА-1 на Валадарскага.