Сілавікі прыйшлі на прафсаюзную канферэнцыю: спіс затрыманых (дапоўнена)
На пасяджэнне Лігі студэнцкіх аб'яднанняў «Свабоднага беларускага прафсаюза» прыйшлі сілавікі ў масках, перадае «Белсат».
Сёння каля 18:30 невядомыя ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкі аб'яднанняў, якая праходзіла па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4 у мінскім бізнес-клубе «Імагуру». Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі члены асноўнага складу Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі. На дадзены момант яны не выходзяць на сувязь, паведамляе канал КР.
На мерапрыемстве меліся выбіраць старшыню Студэнцкага прафсаюза.
Пазней стала вядома, што Андрэя Ягорава і Віталя Рымашэўскага даставілі ў Маскоўскае РУУС.
Праваабаронцы паведамляюць імёны затрыманых у «Імагуру»:
- Аляксандр Паршанкоў, БДУ;- Вікторыя Смаляк, БДУ;- Цімафей Красноў, юрфак БДУ;- Анастасія Махамет, БДМУ;- Станіслаў Сенюковіч, БДМУ;- Яўген Дзенісенка, БНТУ;- Сафія Маргунова, філфак БДУ.