Сілавікі прыйшлі з ператрусам да журналістаў партала promogilev.by
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сёння адбываецца ператрус у журналістаў з рэдакцыі promogilev.by. Прычыны ператрусу невядомыя.
Promogilev.by — невялікае магілёўскае медыя, якое спецыялізуецца на навінавым кантэнце.
У 2020 годзе сайт асвятляў некаторую пратэстную актыўнасць, аднак ужо доўгі час ніякіх публікацый на палітычную тэму там няма.