Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Віртуальнай называе міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі Саюзную дзяржаву. 2 красавіка ў Беларусі на дзяржаўным роўні адзначаецца Дзень яднання Беларусі і Расіі, гадавіну яе ўтварэння. Дзве краіны не дамовіліся пра многія пытанні, заўважае аналітык: ад таго, што беларусы ў Маскве ўспрымаюцца як замежнікі, да таго, што няма дамоўленасцяў пра адзіную сістэму супрацьпаветранай абароны.



russia_belarus1.jpg

— Усеагульныя разважанні, што адзінства народаў, саюзная дзяржава. Адсутнічае канкрэтыка. Я б гэта ахарактарызаваў як фармальна абвешчаная на мяжы 21 стагоддзя, але не саюзная, а дэкларатыўна-лозунгавая структура. Не больш, — кажаРаман Якаўлеўскі пра Саюзную дзяржаву.

Афіцыйны Мінск рыхтуецца да свята. Напрыклад, кіраўнікам гандлёвых прадпрыемстваў сталіцы загадана вывесіць афіцыйныя чырвона-зялёныя сцягі з першага па трэцяга красавіка. Як паведамляе сайт charter97.org, мінскія прадпрымальнікі атрымалі адпаведныя лісты ад ідэалагічных аддзелаў сталічных выканкамаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя