СITES забараніла міжнародны гандаль шэрымі афрыканскімі папугаямі

Дэлегаты канферэнцыі Канвенцыі аб гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (СITES), што праходзіць у ПАР прагаласавалі за забарону міжнароднага гандлю афрыканскімі шэрымі папугаямі.

Фота: SPL

Фота: SPL


Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) ухваліў гэтае рашэнне, назваўшы яго «гіганцкім крокам наперад» у справе абароны рэдкіх відаў птушак.
Шэрыя афрыканскія папугаі (жако) вядомыя сваім уменнем па-майстэрску імітаваць чалавечую гаворку, а таму іх ахвотна купляюць у якасці хатніх птушак.
У апошнія гады папуляцыя жако рэзка скарацілася праз квітнеючае браканьерства, а таксама з-за паступовага знішчэння лясоў Заходняй Афрыкі — іх натуральнага асяроддзя пражывання.
Канвенцыю аб гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, падпісалі амаль 200 краін свету.
Яна прадугледжвае розныя меры абароны для больш чым 5 тысяч відаў жывёл і 30 тысяч раслін.17-я па ліку канферэнцыя СITES працягне працу ў Ёханэсбургу да 5 кастрычніка.
Паводле bbc.com