Сябар Кудзіна: Ён не захацеў прымаць статус палітычнага ўцекача ў Еўропе, ён вярнуўся ў брацкую нам краіну
Менеджар у сферы адзінаборстваў, баец спецназа Французскага легіёна Вадзім Кырняла выказаўся пра затрыманага сёння ў Маскве байца Аляксея Кудзіна. Яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь, паведамляе «Наша Ніва».

На фота Аляксей у светлай майцы і чорнай кепцы злева ў левым куце. Фота зрабілі падчас разгону акцыі 10 жніўня. Фота Настассі Уткінай, «Рэгіянальная газета».
«Сёння раніцай у Маскве затрымалі Аляксея Кудзіна. У Беларусі на яго заведзена крымінальная справа. Ён не захацеў прымаць статус палітычнага бежанца ў Еўропе. Ён вярнуўся ў брацкую нам краіну. Правёў некалькі дзён у манастыры. Ён захацеў быць бліжэй да сваіх дзяцей, сваёй сям'і і сваіх сяброў», — сказаў ён.