Сябра Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко асудзілі на 5 гадоў «хатняй хіміі»
Віталь Крыўко быў затрыманы 30 чэрвеня 2021 года.
Сёння суд Савецкага раёна вынес прысуд сябру Каардынацыйнай рады Віталю Крыўко, піша @viasna96. Суддзя Сяргей Шаціла прызнаў мужчыну вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры, і пакараў Віталя пяццю гадамі «хатняй хіміі». Таксама яму трэба сплаціць штраф у памеры 58 000 рублёў.
Віталь Крыўко быў затрыманы 30 чэрвеня 2021 года, а да гэтага ўтрымліваўся пад вартай з 31 жніўня да 12 лістапада 2020 года. Перад выбарамі збіраў подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі, а пазней арганізоўваў перадвыбарчыя паездкі па гарадах аб'яднанага штаба.