Сябра Каардынацыйнай рады вызвалілі з-пад варты
Сябра асноўнага складу КР Віталь Крыўко быў учора вызвалены з-за кратаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале КР.
Як нагадвае «Наша Ніва», Крыўко затрымалі ў канцы жніўня. Тады ж стала вядома, што ноч Крыўко правёў у ДФР. Тады ж быў затрыманы і яго партнёр па бізнесе Андрэй Ярашэвіч. У кватэры Крыўко, у салоне прыгажосці, якім валодае яго жонка, а таксама ў машынах затрыманых партнёраў правялі ператрусы.
Віталь Крыўко і Андрэй Ярашэвіч — саўладальнікі кампаній «Тэра Маркетынг Груп» і «Спецпраекты Тэра Груп».