Сябра Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко ўзялі пад варту
Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко сёння ўзялі пад варту.
Крыўко — сузаснавальнік і дырэктар маркетынгавага агенцтва «Terra Group», чалец перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі. Летась Віталь Крыўко правёў у СІЗА №1 2,5 месяцы. Яго затрымалі 28 жніўня і вызвалілі 12 лістапада.