Сёння — 151-я гадавіна памяці Кастуся Каліноўскага

Смерць на шыбеніцы ва ўзросце 26 гадоў. Такі лёс напаткаў Кастуся Каліноўскага 22 сакавіка 1864 года ў Вільні. Ён быў кіраўніком Студзеньскага паўстання на беларускай і літоўскай землях.



img_2297_logo.jpg

Вільня. Лукішкі

Ураджэнцу Мастаўлянаў сёння ў Гарадоцкай гміне вырашылі ўсталяваць помнік. Гаворыць яго аўтар Януш Талуць:

—  Трэба ганарыцца гэтым чалавекам. Цар яго не расстраляў, а павесіў, каб яшчэ больш прынізіць гэтага чалавека. Павінен з’явіцца помнік дзеля ўшанавання Студзеньскага паўстання і Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся ў Мастаўлянах. Таму тут і мусіць стаяць. Гміна замовіла. Помнік будзе 4 метры ў вышыню. Шыльда ўжо гатовая была на 150-ую гадавіну смерці Кастуся Каліноўскага. А помніка так і няма. Пакуль грошы знойдуць, пакуль з паперамі разбяруцца…

Цяпер ідзе падрыхтоўка гміннымі ўстановамі неабходных дакументаў для атрымання адміністрацыйных рашэнняў.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя