Сёння Юрыю Захаранку споўнілася б 69 гадоў
Былы міністр унутраных спраў Беларусі бясследна знік у траўні 1999-га.

4 студзеня нарадзіўся Юрый Захаранка — адзін з самых прыкметных палітыкаў і чыноўнікаў незалежнай Беларусі 90-х. Сёння яму б споўнілася 69 гадоў.
У 1994-1995 гадах Юрый Захаранка займаў пасаду міністра унутраных спраў, якую вымушаны быў пакінуць паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі. Са службы ён сыйшоў у чыне генерал-маёра. Быў сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Былы міністр прапаў без вестак 7 мая 1999 года. Паводле афіцыйнай версіі, гэта здарылася ўвечары ў раёне вуліцы Жукоўскага ў Мінску, калі Юрый Захаранка быў выкрадзены з ужываннем гвалту неўстаноўленымі асобамі і вывезены на легкавым аўтамабілі ў невядомым кірунку.