Сённяшні рэйс Belavia ў Тэль-Авіў быў скасаваны
Гэта выклікана напружанай сітуацыяй у стасунках Ізраілю і Палесціны.
![a1cb7b35ded7eda988f76d6416f3247d.jpg a1cb7b35ded7eda988f76d6416f3247d.jpg](/img/v1/images/a1cb7b35ded7eda988f76d6416f3247d.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сённяшні рэйс Belavia ў Тэль-Авіў быў скасаваны.
Гэта выклікана напружанай сітуацыяй у стасунках Ізраілю і Палесціны. Ужо амаль тыдзень бакі абменьваюцца ракетнымі абстрэламі.
На наступны тыдзень у раскладзе Belavia пакуль стаяць тры рэйсы ў ізраільскую сталіцу, аднак у авіякампаніі заявілі, што і яны могуць быць скасаваныя, калі сітуацыя не зменіцца.