Сквер на вуліцы Усходняй адстаялі! Адміністрацыя пайшла на сустрэчу абураным жыхарам
У красавіку ў скверы пачалі пілаваць дрэвы. Так мясцовыя жыхары даведаліся аб мадэрнізацыі зялёнай зоны. Планавалася закатаць у асфальт зямлю пад вялікія пляцоўкі, у тым ліку гандлёвыя. Людзі забілі трывогу, лінія «Зялёны тэлефон» літаральна разрывалася ад званкоў. Жыхары пачалі дзейнічаць.
Мясцовыя жыхары збіралі подпісы супраць такой рэканструкцыі сквера, сустракаліся з мясцовай уладай, праводзілі сваё анкетаванне па будаўніцтве кожнага аб'екта. У ім паўдзельнічалі больш за 1200 чалавек.
Апытанне паказала: большасць мясцовых жыхароў хочуць, каб з праекта капрамонту сквера выключылі некалькі пляцовак: для ўрачыстых мерапрыемстваў і сезоннага гандлю, да якіх хацелі правесці кабелі для падлучэння мікрафонаў, пляцоўкі для старэйшых школьнікаў, для гульні ў валейбол, настольны тэніс і бадмінтон.
Людзі двойчы сустракаліся з кіраўніком раёна Юрыем Трушчанка. Чыноўнік паабяцаў вырашыць пытанне. У выніку кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна прыняў рашэнне па скверы на вуліцы Усходняй. Прапановы па змене праекта накіраваны ў УКБ Савецкага раёна, які з'яўляецца заказчыкам праекта, паведамляе realty.tut.by.
У праект ўнеслі наступныя змяненні:
- пляцоўкі для ўрачыстых мерапрыемстваў і сезоннага гандлю, а таксама пляцоўку для выстаў заменяць на пляцоўкі для адпачынку;
- пляцоўку для старэйшых школьнікаў, як і абяцалі, заменяць на пляцоўку для воркаута і забяспечаць адпаведнае абсталяванне;
- пляцоўку для гульні ў валейбол, бадмінтон і настольны тэніс выключаць з праекта;
- выключаць пракладку кабеля да пляцовак для адпачынку.
Паводле greenbelarus.info