СМІ: Студэнтаў з Віцебска і Оршы паслалі збіраць ягады на «чарніла»

На зборы ягадаў на плантацыях Талачынскага кансервавага завода сёлета працуюць больш за 90 студэнтаў з Віцебска і Оршы. Яны збіраюць агрэст і чырвоныя парэчкі, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

byrlo_3107.jpg

На працу прыехалі шэсць студэнцкіх атрадаў з чатырох ВНУ Віцебска і Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання. Дзённая норма на чалавека — 40 кг агрэсту ці 25 кг чырвоных парэчак.
Дарэчы, у прайс-лісце Талачынскага заводу няма сокаў, морсаў ці іншай падобнай прадукцыі з агрэсту і чырвоных парэчак. Затое асноўным асартыментам прадпрыемства з'яўляюцца пладовыя і фруктова-ягадныя віны. Сярод яго прадукцыі значацца паўсалодкае віно «Крыжовниковое», сок чырвоных парэчак змяшчаюць мацаваныя віны палепшанай якасці «Талачынскае. Паўлiнка», «Талачынскае. Райскі сад» і шэраг іншых.
Паводле euroradio.fm