«SOS-Дзіцячая вёска Мар'іна Горка» адзначыла 18 год

Традыцыйна гэты дзень праходзіць як свята, ў першую чаргу, для дзяцей усіх узростаў, колькасць якіх у вёсцы зараз складае 58.

__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__14__logo.jpg

5 чэрвеня «SOS-Дзіцячая веска Мар'іна Горка» адзначыла 18 год. Як заўседы, павіншаваць супрацоўнікаў і выхаванцаў завітала шмат сяброў і выпускнікоў.
Традыцыйна гэты дзень праходзіць як свята, ў першую чаргу, для дзяцей усіх узростаў, колькасць якіх у весцы зараз складае 58.

Дзмітрый Калтовіч

Дзмітрый Калтовіч

Дырэктар «SOS-Дзіцячая вёска Мар'іна Горка» Дзмітрый Калтовіч некалькі год таму літаральна захапіў усіх футболам і зараз каманда дзіцячай вескі вельмі добра выступае на спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Зразумела, што вялікая частка свята носіць назву «Фестываль футболу», у якім можа браць удзел кожны наведвальнік. Ніякіх абмежаванняў няма — прыходзь ды гуляй. Шмат эмоцыяў, радасць ад забітых мячоў, смех ды слёзы, узнагароды пераможцаў — усё гэта стварыла свята яркім і шчырым.

__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__4__logo.jpg

__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__7__logo.jpg


__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__6__logo.jpg


__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__8__logo.jpg



Таксама павіншаваць «SOS-Дзіцячая вёска Мар'іна Горка» завіталі байкеры з клубаў «Iron Brothers», «Ласточки», «8 REGION» і іншых. Больш за 50 самых розных байкаў убачылі наведвальнікі, чарга жадаючых пакатацца на моцных машынах ніяк не скарачалася, бо дзеці, праехаўшыся аднойчы, адразу ляцелі ў край чаргі зноў.

__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__1__logo.jpg


__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__2__logo.jpg


__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__3__logo.jpg


__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__21__logo.jpg


__sos_dzicjaczaja_veska_mar_ina_horka___svjata__fota_dzmitryeu_dzmitryj__22__logo.jpg


Да што дзеці — некаторыя дарослыя з задавальненнем займалі месцы пасажыраў экзатычнай тэхнікі.А яшчэ былі крос на 18 кіламетраў, валейбол, падарункі ад партнёраў, фарбы «холі», марозіва, дыскатэка! Дзмітрый Калтовіч у гэты дзень не раз паўтарыў «Галоўнае, што дзеці задаволеныя», і так яно і было. Дарэчы, наведаць свята прыходзілі і мясцовыя жыхары — вароты дзіцячай вёсцы заўседы адчынены.