Спецаперацыя супраць праваабаронцаў
Супрацоўнікі праваахоўных органаў сарвалі прэзентацыю справаздачы пра падзеі 19 снежня, падрыхтаваную міжнароднымі экспертамі.
Замежных праваабаронцаў даставілі ў міліцыю. Да іх вызвалення падключыліся амбасады Расіі і Беларусі.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў сарвалі прэзентацыю справаздачы пра падзеі 19 снежня, падрыхтаваную міжнароднымі экспертамі.
Замежных праваабаронцаў даставілі ў міліцыю. Да іх вызвалення падключыліся амбасады Расіі і Беларусі.
У Мінску 4 мая была прызначана відэаканферэнцыя Ніла Джармана, спецдакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён збіраўся выступіць з аналізам падзей 19
снежня . Гэта справаздача — першая незалежная прававая ацэнка снежаньскіх падзей у Беларусі, падрыхтаваная міжнароднымі экспертамі.
У 18.30, за паўгадзіны да пачатку прэзентацыі даклада, у офіс праваабарончага цэнтра “Вясна прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і міграцыйнай службы. Яны заявілі, што да іх паступіла
інфармацыя, быццам у офіс нейкія людзі заносілі скрыні. І гэта стала падставай для праверкі памяшкання на наяўнасць выбуховых рэчываў. Пасля таго, як меркаваная “бомба знойдзена не
была, прысутных забралі ў міліцыю. Таксама ў РУУС Першамайскага раёна адвезлі і некалькі праваабаронцаў, якія прыйшлі да офісу пазней. Іх забралі непасрэдна з вуліцы. Міліцыянты заявілі, што гэта
робіцца з мэтай высвятлення падставы знаходжання праваабаронцаў у Беларусі.
Сярод затрыманых аказаліся грамадзяне Расіі Любоў Захарава, Вікторыя Громава, Юры Джыбладзэ, Ірына Пайкачава, Аляксандр Мнацаканян і грамадзянін Украіны Уладзімір Чамярыс. Расійскі консул накіраваўся
ў міліцыю для высвятлення прычынаў затрымання. Амбасадар Украіны ў Беларусі паведаміў, што інфармацыя аб затрыманні ўкраінскага грамадзяніна будзе даведзеная да МЗС ягонай краіны. Пасля таго, як
праваабаронцы далі тлумачэнні, іх вызвалілі.
Кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Андрэй Юраў адзначыў, што даклад пра падзеі 19 снежня падрыхтаваны незалежнай экспертнай групай пад кіраўніцтвам Ніла Джармана. Ён з’яўляецца
кіраўніком групы экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў, а таксама ўзначальвае Інстытут па вывучэнні канфліктаў у Паўночнай Ірландыі. “Відаць значэнне даклада было ацэнена і прадстаўнікамі ўлады.
Пра што сведчыць такая нечаканая і жорсткая рэакцыя на яго прэзентацыю, — заявіў Андрэй Юраў.
Праваабаронцам з Міжнароднай назіральнай місіі Аляксандру Мнацаканяну и Вікторыі Громавой прадпісана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзінаў.