Сшыткі з нацыянальнай сімволікай — да Дня ведаў
З Днём ведаў павіншавала настаўнікаў і школьнікаў кампанія «За наш горад». Акцыя адбылася каля адной са школ Брэста.
Каб папулярызаваць беларускую культуру, грамадскія актывісты раздалі навучэнцам школы больш за 100 сшыткаў з нацыянальнай сімволікай.
«Сёння вы бачым шмат праблем у адукацыі. Іх трэба адкрыта абмяркоўваць і шукаць шляхі вырашэння. Якасная і даступная адукацыя з'яўляецца прыярытэтам для нас. У мінулым годзе мы накіравалі больш за 2000 подпісаў у рэспубліканскія органы ўлады з прапановай выдзялення сродкаў з нацыянальнага бюджэту для будаўніцтва новых дзіцячых садкоў і школ у Брэсце. Нас пачулі. Цяпер на ўзроўні гарадскіх уладаў гэта праблема вырашаецца», — пракаментавала сітуацыю актывістка кампаніі «За наш горад», лідар гарадскіх сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс.
«1 верасня заўсёды свята. Са школай у кожнага дарослага звязаны самыя яркія ўражанні. Мы віншуем педагогаў, студэнтаў і навучэнцаў з Днём ведаў! Няхай новы навучальны год стане шчаслівым і паспяховым, напоўненым цікавымі падзеямі, творчасцю і новымі дасягненнямі!» — выказвае пажаданні Валянцін Лазарэнкаў, лідар рэгіянальнай арганізацыі свабоднага прафсаюза і актывіст кампаніі «За наш горад».
Паводле прэс-службу кампаніі «За наш горад»