Станіслаў Шушкевіч рыхтуецца да закрыцця партыі

Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада рыхтуецца, што Мінюст скасуе яе афіцыйную рэгістрацыю. БСДГ не хапае сродкаў на арэнду офісу.

shusha_2911.jpg


Пра гэта ў каментары “Еўрарадыё” паведаміў кіраўнік партыі Станіслаў Шушкевіч.

Прычына закрыцця — адсутнасць фінансаў на арэнду. Партыям цяпер трэба плаціць за арэнду офісаў па камерцыйных коштах, а гэта непадымная сума для партыі Шушкевіча. Па падліках БСДГ, ім трэба штомесяц плаціць 1100–1200 долараў.

Шушкевіч: "Мы проста не цягнем гэту аплату. Мы скасавалі некалькі дамоўленасцяў аб арэндзе афіцыйных дакументам, што мы заканчваем дамову аб арэндзе, таму што мы не ў стане плаціць. А гэта прывядзе да таго, што Міністэрства юстыцыі (не мы!) нас прыкрые".

Тым не менш сябры партыі не плануюць канчаткова разыходзіцца. Па словах Шушкевіча, плануецца стварыць аргкамітэт па новым стварэнні партыі, які можа дзейнічаць і без офіса.

Дарэчы, БСДГ як афіцыйна зарэгістраваная партыя існавала з 1996 года.


“Еўрарадыё”