Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Давыдзька: Мы максімальна змякчаем прапаганду расійскага канала НТВ
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька прызнаўся, што расійскі канал "НТВ-Беларусь" прапускаюць праз цэнзуру.
![543.jpg 543.jpg](/img/v1/news/full/543.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На пачатку сакавіка Сойм Партыі БНФ прыняў палітычную заяву да старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі, міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч і Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка з канкрэтнымі прапановамі па недапушчэнні прапаганды вайны і экстрэмізму ў электронных сродках масавай інфармацыі.
Размова ішла пра расійскія інфармацыйныя каналы, якія рэтранслююцца ў Беларусі ў агульным доступе і напоўненыя інфармацыяй, што дыскрэдытуе кіраўніцтва і народ суседняй дзяржавы — Украіны, паведамляе прэс-служба партыі БНФ.
У адказе Генадзя Давыдзькі на зварот партыі БНФ гаворыцца: "Мы імкнемся максімальна змякчыць прапагандысцкую рыторыку расійскага канала НТВ у частцы так званых спецыяльных выпускаў, журналісцкіх расследаванняў, аналітычных праграм і сюжэтаў, якія могуць спрыяць распальванню міжнацыянальнай варожасці і ісці ў разрэз з дзяржаўнай палітыкай інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і афіцыйнай пазіцыяй нашай дзяржавы ў адносінах суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны".
![btrk_1_.jpg btrk_1_.jpg](/img/v1/userfiles/images/btrk_1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)