«Страты для рэжыму большыя, чым набыткі». Валерый Карбалевіч — пра шпіёнскі фільм АНТ
Вядомы беларускі палітолаг таксама выказаўся пра ўчарашні фільм «Манкурты», які паказалі на канале АНТ. Як і большасць аналітыкаў, Валерый Карбалевіч паставіўся да твора дзяржаўнага ТБ скептычна.
«Уважліва паглядзеў шпіёнскі фільм АНТ "Манкурты", — напісаў Валерый Карбалевіч. — Маўляў, выдатная апэрацыя КДБ. Вось якраз наконт апошняга і сумненні.
Глядзіце, што атрымліваецца. КДБ нібыта ахвяруе дыскрэдытацыяй Наталлі Эйсмант і Мікалая Латышонка — людзьмі з бліжэйшага атачэння Лукашэнкі. Бліжэй ужо няма.
КДБ прызнае, што ў сілавых структурах далёка не ўсе адданыя існаму рэжыму.
Дзеля чаго?
1. Каб даказаць, што Сцяпан Пуціла і Ігар Макар супрацоўнічаюць з замежнымі спецслужбамі.
2. Каб упэўніцца, што замежныя службы цікавяцца Беларуссю.
3. Каб даведацца пра нелегальныя схемы перавозкі праз мяжу.
І ўзнікае галоўнае пытанне: ці варта аўчынка вырабу? Як на
мой погляд, страты для рэжыму большыя, чым набыткі».