Студэнт юрфаку дэманстрацыйна адмовіўся ад удзелу ў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе
З прычыны салідарнасці і ў знак пратэсту.
Студэнт юрыдычнага факультэта БДУ Улад Гален адмовіўся ўдзельнічаць у Беларускай студэнтцкай юрыдычнай алімпіядзе, паведамляе «Юрфак за праўду». «Адкрыўшы заданні да алімпіяды, я ўсвядоміў, што мой сябар цяпер знаходзіцца ў СІЗА, людзей забіваюць і катуюць, а права ў краіне не працуе», — пракаментаваў сваё рашэнне хлопец.
Улад Гален навучаецца на 3-м курсе юрыдычнага факультэту БДУ.