Замест «аплаты» морквай выклік міліцыі і абвінавачванне ў крадзяжы

Збор ўраджаю ў самым разгары, а вольных рук як заўсёды не хапае. Аднак кіраўніцтва аднаго з калгасаў у Гомельскай вобласці знайшло выйсце — было вырашана накіраваць на гаспадарчыя працы студэнтаў.

103_sbor.jpg

Ідэя не новая: штогод навучэнцаў ВНУ і працоўных дзяржпрадпрыемстваў у добраахвотна-прымусовым парадку накіроўваюць на збор ўраджаю. Аднак неспадзяванка гэтай гісторыі ў іншым: студэнтаў не толькі прымусілі бясплатна працаваць, але і выклікалі на іх нарад міліцыі.
Аб дадзеным інцыдэнце паведамілі падпісчыкі тэлеграм-канал NEXTA. Збіраць моркву накіравалі старшакурснікаў гомельскага ўніверсітэта. Адразу папярэдзілі, што грошай не будзе, але дазволілі частку сабранага ўраджаю ўзяць сабе. Калі ж работы былі скончаны, і студэнты пачалі ўкладваць у торбы абяцаную моркву, тут жа падаспеў нарад міліцыі з абвінавачваннямі ў прысваенні дзяржаўнай маёмасці. Ці варта казаць, што дадому працаўнікі адправіліся з пустымі рукамі.
Радуе, што ВНУ не засталася ў баку, прыняла пазіцыю студэнтаў і разбіраецца ў гэтай справе.
Паводле gomel.today