Створаны сайт для змяшчэння інфармацыі пра дзейнасць беларускіх дыяспар

Для змяшчэння інфармацыі пра дзейнасць беларускіх дыяспар створаны сайт — siabry.org, паведамляе Радыё Рацыя.

dyjaspara.jpg


На партале можна пасябраваць з тымі, хто знаходзіцца па-за межамі радзімы, а таксама прачытаць актуальныя навіны, распавёў рэдактар Павел Кірылёнак, што жыве ў Барселоне:

Ідэя з’явілася сёлета з таго, што раптам я пабачыў, як беларускія дыяспары па ўсім свеце актывізуюцца на фоне падзей, што адбываліся ў Беларусі. Беларусы свету, якія з маіх назіранняў асабліва ніяк сябе не праяўлялі вось усе гэтыя гады, з імі пачаў адбывацца проста нейкі цуд, такое цудоўнае пераўтварэнне, яны сталі актывізавацца, яны сталі аб’ядноўвацца.

Як адзначаецца на сайце, пляцоўка створаная для таго, каб інфармаваць і дапамагаць людзям у рэалізацыі іх ідэй і ініцыятыў. У праекта SIABRY няма абмежаванняў па тэматыцы.