Суд Першамайскага раёна эвакуявалі, а бульвар Талбухіна перакрылі
Людзей з суда Першамайскага раёна эвакуявалі, а сам будынак ачапілі. Перакрыты бульвар Талбухіна.

Фота відавочцаў
Каля будынка суда
зараз стаіць пажарны аўтамабіль, а бульвар Талбухіна перакрыты міліцыяй.
Інфармацыю аб эвакуацыі работнікаў суда onliner.by пацвердзілі ў прэс-службе ведамства.
— Так, цяпер пасяджэння перапыненыя, работнікі эвакуяваныя. Па якой прычыне, пакуль невядома, — распавяла onliner.by памочнік старшыні суда Першамайскага раёна Мінска Наталля Мазоўка.
У МНС ад ГУУС паступіла паведамленне аб тым, што патрэбна дапамога на Талбухіна. На месца выправіліся пажарныя разлікі.
