Суд запэцкалі фарбай у Мінску, а ператрусы сілавікі ладзяць у Століне

Ператрусы прайшлі ў столінскіх сацыяльных актывістаў. Прынамсі, на раніцу 10 кастрычніка вядома пра два такія выпадкі.

Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Ператрусы ў сувязі з судом, які невядомыя закідалі фарбай перад 25 верасня, калі павінен быў адбыцца суд над Дзмітрыем Паліенкам. Забралі тэхніку”, — паведамляе ў сацыяльных сетках Марына Касінерава.
Праваабаронцам сталя вядома, што ўвага сілавікоў была скіраваная на Сяргея Неўдаха і Сяргея Сазановіча.
Нагадаем, на 25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе быў прызначаны судовы працэс над актывістам анархісцкага руху Дзмітрыем Паліенкам. Аднак раніцай на сцяне суда былі заўважаныя чырвоныя плямы фарбы, якія праз некаторы час былі зафарбаваныя.
Дарэчы, прадстаўнікоў анархіскага руху са Століна, “трусяць” не першы раз. Так, у траўні мінулага году як мінімум у трох анархістаў і прыхільнікаў антыаўтарытарных поглядаў прайшлі ператрусы і прымусовыя «гутаркі» з супрацоўнікамі сілаых структур. Тады была канфіскаваная тэхніка і літаратура.
Паводле spring96.org