Судзяць Юрыя Прахарэнку — у зняволенні ён схудней на 35 кілаграмаў ды пакутуе на панічныя атакі
У Гомелі працягваецца суд па справе Прахарэнкі — працэс праходзіць без яго ўдзелу, многія пацярпелыя ігнаруюць пасяджэнні, паведамляюць праваабаронцы
Суд Савецкага раёна Гомеля працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Па справе праходзяць 23 пацярпелыя.
Сам абвінавачаны ў судзе не прысутнічае, сваякі кажуць, што малады чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане, у яго заўважаныя панічныя атакі і псіхасаматычныя парушэнні — яму трэба неадкладнае медычнае абследаванне і лячэнне. За час зняволення ў СІЗА Юрый схудней больш чым на 35 кілаграмаў.