Супрацоўнікаў «БЕЛАЗа» выклікаюць на допыты, дзе распытваюць пра апазіцыю і забастоўкі
Супрацоўнікі «БЕЛАЗа» атрымліваюць позвы ў міліцыю ў якасці сведак, паведамляюць чытачы EX-PRESS.BY.
![t.me/expressby t.me/expressby](/img/v1/images/4d42d647_f228_4550_a0b5_aed72910371f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
t.me/expressby
Паводле іх інфармацыі, завадчанам задаюць каля 30 пытанняў: пра стаўленне да Святланы Ціханоўскай, Кардынацыйнай рады, пытаюцца, ці выходзілі страйкаваць у жніўні мінулага года і хто падтрымлівае страйк. Ва ўсіх бяруць падпіску аб неразгалошванні.
«Новы Час» мае звесткі, што падобныя допыты супрацоўнікаў праходзяць і на іншых прадпрыемствах краіны.