Святар: У краіне людзі са страхам глядзяць на людзей, якія павінныя іх абараняць

У Чырвоным касцёле памаліліся за вязняў і зніклых падчас пратэстаў у Беларусі, піша Свабода.

d6afd0ba_b399_4257_910a_cb819542f18c_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_s.jpg


У Чырвоным касцёле Мінска вернікі ўсіх канфесій сабраліся на імшу «за ўсіх церпячых у вязніцах, за тых, хто знік у апошні час у Беларусі».
Падчас імшы ў Чырвоным касцёле біскуп Юры Касабуцкі згадваў сённяшнія жорсткія затрыманні студэнтаў на вуліцы Карла Маркса ў Мінску.
«У краіне людзі са страхам глядзяць на людзей, якія павінныя іх абараняць», — казаў святар.
Таксама біскуп Касабуцкі падчас імшы назваў беларускіх жанчын героямі нашага часу.
Вернікі разам памаліліся за вяртанне ў Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча. У парушэнне закона беларускія ўлады не ўпусцілі яго ў Беларусь.
На сённяшняй імшы былі замежныя дыпламаты.

772a0246_e5d3_4278_bf45_e54b742f28f0_w650_r0_s.jpg


Пасля імшы вернікі выйшлі з Чырвонага касцёла на працэсію вакол будынку дзеля вяртання мітрапаліта Кандрусевіча. Падчас працэсіі вернікі запалілі ліхтарыкі тэлефонаў і праспявалі «Магутны божа».