Плошча Незалежнасці сёння
Увечары 1 верасня на плошчы Незалежнасці спакойна. Людзей пакуль няшмат, каля сотні. Ёсць некалькі міліцыянтаў, таксама АМАПаўцы. Да ГЦ "Сталіцу" прынеслі агароджу, але ўваход не перакрылі.

Музыка Андрусь Такінданг частуе людзей шакаладнымі цукеркамі.
Людзей па гучнай сувязі просяць разыйсціся і папярэджваюць, што яны парушаюць заканадаўства.
Людзі спяваюць "Купалінку". Дзяўчаты ўсталі ў счэпку і колам замкнулі хлопцаў, каб абараніць іх ад затрыманняў.