Што вядома пра новага кіраўніка БПЦ
Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім
прызначаны япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін. Пра гэта сёння
паведаміў кіраўнік прэс-службы РПЦ Уладзімер Лягойда, — перадала Радыё Свабода.
Такое рашэнне прыняў Ссвяты Сынод Рускай праваслаўнай царквы на пасяджэнні ў аўторак у Маскве
Мітрапаліт Павел прызначаны кіраўніком кубанскай мітраполіі, папярэдні кіраўнік каторай памёр 8 жніўня ад ускладненняў пасля каранавірусу.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў мітрапаліт Павал заявіў на сустрэчы з вернікамі, што шкадуе пра заўчаснае віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з перамогай, а 17 жніўня ён наведаў збітых АМАПам пратэстоўцаў у лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў Менску.
Свабода сабрала некаторыя факты пра новага кіраўніка БПЦ РПЦ.
Першы беларус на пасадзе кіраўніка Беларускага экзархату РПЦ
Япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін (Тупека Віталь Іванавіч) нарадзіўся 16 верасня 1968 года ў Лунінцы Берасцейскай вобласці.
«Інжынэр-радыёфізык»
Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 у Лунінцы ў 1985 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на факультэт «Радыёфізыка і электроніка». Служыў у Савецкай арміі. У чэрвені 1992 году атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынэр-радыёфізык».
Пастрыжаны ў Жыровіцкім манастыры
У жніўні 1992 годзе пачаў вучобу ў Менскай духоўнай семінарыі, але пасля трэцяга курсу падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыру.
У 1994 годзе быў пастрыжаны ў манаства з імем Веньямін.
Япіскап Барысаўскі
Рашэннем Святога Сыноду ад 5 сакавіка 2010 года выбраны япіскапам
Барысаўскім, вікарыем Менскай епархіі.
Кіраваў Выдавецкай радай Беларускага экзархату і Сынадальным аддзелам
рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, намеснікам старшыні царкоўнага суду
Беларускага экзархату.
Крыж Эўфрасінні і прэмія Лукашэнкі
Адзначаны шэрагам царкоўных узнагародаў, у тым ліку ордэнам Крыжа Эўфрасінні Полацкай, ордэнам Кірылы Тураўскага, а таксама свецкімі ўзнагародамі: прэміяй кіраўніка Беларусі «За духоўнае адраджэнне» і знакам Міністэрства ўнутраных справаў «За садзейнічанне».