Шведы выпусцяць свой аналаг Tesla — ён будзе здольны ехаць 482 км на адной падзарадцы

Кампанія Polestar, якая раней была вядомая ў асноўным дзякуючы чып-тюнінгу аўтамабіляў Volvo, апублікавала першы цізер з выявай фрагмента другой па ліку ўласнай мадэлі, піша TUT.BY.

tesla_1.jpg


Па словах распрацоўшчыкаў, Polestar 2 будзе яўляць сабой "стылёвы чатырохдзверны фастбэк", які складзе канкурэнцыю Tesla Model 3.
З тэхнічных характэрыстык вядома, што магутнасць сілавой устаноўкі Polestar складзе каля 400 конскіх сілаў, а зараду батарэй мусіць хапіць на 482 км прабегу. Таксама паведамляецца, што электрамабіль атрымае новы інфармацыйна-забаўляльны комплекс на платформе Android і з падтрымкай розных сервісаў Google, сярод якіх - галасавы дапаможнік Google Assistant.
Усе падрабязнасці аб Polestar 2 шведы збіраюцца раскрыць "у бліжэйшыя тыдні", калі, відавочна, адбудзецца новая прэм'ера электракара.