Таццяна Шапуцька ў ЕГУ

Таццяну Шапуцьку, адлічаную з юрфаку БДУ, 2 лютага прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні па спецыяльнасці “паліталогія.



Таццяну Шапуцьку, адлічаную з юрфаку БДУ, 2 лютага прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні па спецыяльнасці “паліталогія.

Сумоўе ўзначальваў асабіста рэктар ЕГУ прафесар Анатоль Міхайлаў. “У мяне было дзве сустрэчы. Першая — са спадаром Міхайлавым, які распытваў пра сістэму адукацыі ў Беларусі, пра маё бачанне далейшага развіцца дэмакратычнага руху і беларускіх навучальных установаў. Другая сустрэча была з дэканам дэпартамента паліталагічных навук і з усімі прарэктарамі. Да маёй нечаканасці, гэтая сустрэча праходзіла цалкам па-англійску, бо адна з прарэктарак, адказная за міжнародныя сувязі, была амерыканкай. Мне задавалі розныя пытанні — ад таго, што я праходзіла ва універсітэце да тэхнічных момантаў — у прыватнасці, ці маю я доступ да інтэрнэту. Урэшце мне сказалі, што я прынятая на вучобу. Літаральна праз два тыдні ва універсітэце пачынаецца сесія, на якой я павінна прысутнічаць, — распавяла Таццяна.

Нагадаем, Таццяну Шапуцьку, намесніцу старшыні Маладога Фронту, адлічылі з юрфака БДУ ў пачатку снежня пасля яе ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства ў Бруселі. Фармальна — за тое, што парушыла правілы, не папрасіла дазволу на выезд за мяжу.

Таццяна падала скаргу спачатку рэктару БДУ Сяргею Абламейку, затым міністру адукацыі Аляксандру Радзькову. Абодва адказалі аднолькава: загад пра выключэнне не будзе скасаваны, усе зроблена законна. Зараз Таццяна рыхтуе скаргу ў суд на Белдзяржуніверсітэт, бо пратэстуе супраць адлічэння. Варта адзначыць, што дзяўчына вучылася вельмі добра (сярэдні бал 8,5), і апроч трох дзён удзелу ў Форуме іншых пропускаў не мела.

Паводле “Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: