Транспартны калапс на мяжы: у чарзе на выезд стаяць больш за тысячу фур

Больш за адну тысячу вялікагрузных аўтамабіляў чакаюць сваю чаргу на выезд за межы Беларусі на заходнім напрамку.

maxresdefault_56.jpg


Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранкамітэта.
Больш за ўсё фур стаіць у чарзе, каб трапіць у Літву — больш за 770:Каменны Лог — больш за 330;Беняконі — больш за 180;Катлоўка — больш за 160;Прывалка — больш за 140.
Больш за 150 грузавікоў пакуль не могуць выехаць у Польшчу:Брузгі — больш за 120;Бераставіца — больш за 40.
На беларуска-латвійскай мяжы сабралася 90 фур:Урбаны — больш за 70;Грыгараўшчына — больш за 20.
Паводле zviazda.by і gpk.gov.by