«Трэці падпал за 5 гадоў – ужо проста смешна». Уладзімір Шаблінскі паведаміў, што яго хочуць «прыбраць з краіны»

Стваральнік канцэртнага агенцтва «Шаблі» і ўладальнік аднайменнага хутара ў Валожынскім раёне Уладзімір Шаблінскі мяркуе, што яго хочуць «прыбраць з краіны».

40388861_2029980763702889_2737816607798591488_o_1_569x427.jpg

«Замоўнікі. Я ведаю пра вас усё. Трагедыя, якая паўтараецца зноў і зноў — ператвараецца ў фарс. Трэці падпал прыкладна ў адзін і той жа час за пяць гадоў запар — ужо проста смешна. Вашая задача прыбраць нас з краіны — недасяжная. Усё, што нас не забівае — робіць нас мацнейшымі», — напісаўУладзімір Шаблінскі ў сваім «Facebook’у».


Пажар на хутары «Шаблі» здарыўся ў ноч на 17 жніўня – згарэў бар Малако.
Першы пажар у «Шаблях» здарыўся ўлетку 2013 года (за тыдзень да правядзення фестывалю «Вольнае Паветра 2013»). Праз год, у ліпені 2014 года (за два дні да «Вольнага Паветра») невядомыя аблілі бензінам і падпалілі аўто Шаблінскага.

40320853_2029984773702488_7309302234846593024_o_569x427.jpg

40332122_2029986913702274_3906894654091558912_o_569x427.jpg


«І ў мяне няма сумненняў, што, як і ў ранейшых выпадках, рэальна вінаватых — ня знойдуць… Калі ў мяне, у 2013 годзе яшчэ было 5% сумневаў, што я нешта дрэнна зрабіў з пячным абсталяваннем і гэта мой касяк — цяпер у мяне сумневаў няма», — напісаў Шаблінскі.
Фестываль «Вольнае паветра» праходзіць на хутары «Шаблі» з 2006 года.
Паводле belsat.eu