«Тыдзень леса»: у Беларусі плануецца высадзіць 18 мільёнаў дрэў
Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень леса» праходзіць з 28 сакавіка па 4 красавіка. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Акцыя прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каб далучыцца да акцыі трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.
Добраахвотнікаў забяспечаць пасадачным матэрыялам, інвентаром і пазначаць месца для пасадкі лесу.
У Мінскай вобласці атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах: (8017) 237-74-72, (8017) 388-51-77.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожджу, у гэтым годзе чакаецца ўдзел у акцыі 35-40 тысяч чалавек. За тыдзень высадзяць звыш 18 мільёнаў дрэў.
У выніку леташняга «Тыдня леса» было высаджана, паводле інфармацыі Мінлясгаса, 29 мільёнаў дрэў.
Паводле minsknews.by