Тысячы вернікаў правялі шэсце па вуліцах беларускай сталіцы

26 траўня ў Мінску адбылася каталіцкая працэсія, прысвечаная святу Божага Цела.



shescie.jpg

Яна пачалася каля касцёла Св. Роха на Залатой Горцы, дзе была адслужаная імша. Потым удзельнікі шэсця прайшлі па цэнтральным праспекце беларускай сталіцы да касцёла святых Сымона і Алены.

На трох плошчах, праз якія праходзіў маршрут руху, — Перамогі, Кастрычніцкай і Незалежнасці — былі зробленыя прыпынкі. Людзі чыталі малітвы і спявалі рэлігійныя песні. На працягу ўсяго шэсця, працэсію, у якой прынялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек, суправаджалі машыны з гукаўзмацняльнай апаратурай.

З плошчы Незалежнасці ўрачыстая працэсія накіравалася да сабора Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дзе і завяршылася прыблізна ў 14.00.

Шэсце ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Выступаючы перад удзельнікамі працэсіі, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заявіў, што ў гэтым годзе ў ёй прынялі ўдзел найбольшая колькасць людзей — да 40 тысяч чалавек, перадае «Радыё Свабода».

Свята Божага цела - адна з самых важных дат у календары Каталіцкай царквы.