Тысячы вернікаў пройдуць вуліцамі Мінску

Сёння ў Мінску праходзіць вулічная працэсія, прысвечаная рэлігійнаму святу «Цела і Крыві Хрыста» у Каталіцкім касцёле.

54a5e313_2ad4_4012_a664_1888690bc9fb_w1023_r1_s.jpg

Вулічную працэсію, прысвечаную гэтаму святу, Каталіцкі касцёл традыцыйна ладзіць напрыканцы траўня ад пачатку 1990-х гадоў. Штогод удзел у ёй прымаюць тысячы вернікаў. Працэсія рухаецца вуліцамі Мінску ад касцёла святой Тройцы на вуліцы Залатая Горка і да касцёла Панны Марыі на плошчы Свабоды.
Сёлета працэсія прысвечаная 100-годдзю аб’яўлення Маці Божай у Фаціме, якое ў гэтым годзе адзначае Каталіцкі касцёл ва ўсім свеце. Працэсія будзе спыняцца і маліцца каля чатырох алтароў, усталяваных на вуліцах горада. Прадоўжыцца шэсце каля пяці гадзін.
Паводле svaboda.org