У 112 з 118 раёнаў заробак ніжэйшы за сярэдні па краіне
Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў 718
рублёў, што адпавядала $369 па тагачасным курсе. Гэта лічбы за май 2016
года.
Ілюстрацыйнае фота
Аднак абсалютная большасць работнікаў у рэгіёнах зарабляюць менш. У Беларусі 118 раёнаў (+Мінск як асобная адміністратыўная адзінка), і ў 112 з іх не дацягваюць да ўказаных лічбаў.
Топ-7 самых багатых рэгіёнаў
Салігорскі раён — 1110 рублёў
Мінскі раён — 866 рублёў
Полацкі раён + Наваполацк — 757 рублёў
Дзяржынскі раён — 753 рублі
Рэчыцкі раён — 745 рублёў
Гродзенскі раён + Гродна — 729 рублёў
Мазырскі раён — 701 рубель
Нагадаем, у Мінску сярэдні заробак у маі складаў 1007 рублёў.
Топ-7 самых бедных рэгіёнаў
Шаркаўшчынскі — 454 рублі
Лоеўскі — 463 рублі
Кармянскі — 465 рублёў
Брагінскі — 478 рублёў
Лёзненскі — 479 рублёў
Ушачскі — 480 рублёў
Шумілінскі — 481 рублёў
Паводле «Нашай Нівы»