У бабруйскай калоніі ўспышка каронавіруса
Праваабаронцы з Брэста паведамляюць пра ўспышку каронавіруса ў бабруйскай калоніі.
![Бабруйская папраўчая калонія. Фота: komkur.info Бабруйская папраўчая калонія. Фота: komkur.info](/img/v1/images/0310.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бабруйская папраўчая калонія. Фота: komkur.info
Цяпер у калоніі знаходзяцца 39 палітвязняў.
У каранцін адправілі не менш за 150 чалавек.
У сувязі з гэтым адміністрацыя ўстановы адмяніла працяглыя спатканні, але кароткатэрміновыя пакуль дазволены.
Таксама расфармоўваюцца бягучыя атрады і ствараюцца «каранцінныя», у якіх адменены відэазванкі. Вядома, што такім «каранцінным» атрадам стаў 14-ы атрад колькасцю каля 150 чалавек.
Тых зняволеных, хто цяжка хварэе, змяшчаюць у санчастку. Робяцца тэсты на каронавірусную інфекцыю.