Навукоўцы выявілі новы штам COVID-19. Ён устойлівы да вакцын

Брытанскія навукоўцы выявілі новы варыянт COVID-19, яшчэ больш небяспечны, чым папярэднія, і ўстойлівы да вакцын.

koronaveira.jpg

Новы варыянт каронавіруса ўтрымлівае ў сабе 32 мутацыі і мае больш змен у сваім спайкавым бялку, чым любы іншы варыянт. Гэта азначае, што ён можа быць устойлівым да вакцыны, адзначаюць спецыялісты. Пра гэта паведамляе «Daily Mail»..

Брытанскі генетык Франсуа Балу выказаў здагадку, што штам мог паўстаць падчас працяглай інфекцыі ў чалавека з аслабленым імунітэтам, напрыклад, у хворага на СНІД.

Доктар Том Пікок, вірусолаг з каледжа Лондана, першым заўважыў распаўсюджванне новага штама, апісаў камбінацыю мутацый у варыянце як «жудасную» і назваў яго «горшым за ўсе астатнія».

Аднак іншыя навукоўцы заявілі, што беспрэцэдэнтная колькасць мутацый штама можа зрабіць яго «нестабільным» і не даць шырока распаўсюдзіцца, адзначае выданне.

Пакуль вядома пра 10 выпадкаў гэтага штама ў трох краінах. Цяпер у Батсване выяўленыя тры заражэнні новым штамам, у Паўднёвай Афрыцы — шэсць, а таксама адзін выпадак у Ганконгу.

Паводле belmarket.by.