Мінздароўя: За мінулыя суткі ў Беларусі налічылі 1674 новыя выпадкі каронавіруса
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1674 пацыенты з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 646 743 выпадкі інфікавання.

З учарашняга дня выпісаныя 2252 чалавекі. Ачунялі 632 470
пацыентаў з пацверджаным раней дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі, паводле афіцыйных даных, памерлі 5010 пацыентаў з каронавірусам. З іх за суткі
памерлі 15 чалавек.
Усяго ў краіне праведзена 10 295 659 тэстаў. З учарашняга дня выканана 25 684 даследаванні.